лыжаро́леры, ‑аў; адз. лыжаролер, ‑а, м.
Лыжы на роліках для летніх трэніровак лыжнікаў.
лы́жачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Памянш. да лыжка; невялікая лыжка.
2. Тое, што і дыхавіца (у 2 знач.). У галаве шумела і балела ў грудзях, аж калола пад лыжачкай. Кухараў. Захацелася есці, аж пад лыжачкай засмактала. Сабаленка.
лы́жачнік, ‑а, м.
Майстар, які робіць драўляныя лыжкі.
лы́жачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лыжкі; звязаны з вытворчасцю лыжак.
лы́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
Прадмет сталовага прыбора для зачэрпвання рэдкай або рассыпістай ежы. Сталовая лыжка. Чайная лыжка. □ На прыпечку стаялі гліняная міска, чыста вымытая, а ў ёй дзве драўляныя лыжкі. Кулакоўскі. // Колькасць рэчыва, якое можа ўмясціцца ў лыжцы. Чайная лыжка солі. □ Якуб сёрбае лыжак колькі капусты і зноў гаворыць. Якімовіч.
•••
У лыжцы вады ўтапіць гл. утапіць.
лы́жнік, ‑а, м.
Той, хто ходзіць на лыжах, займаецца лыжным спортам. Іван Мацвеевіч быў заўзятым лыжнікам і мяне прывучыў да гэтага занятку. Васілёнак.
лы́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лыжаў. Лыжная фабрыка. Лыжны след. // Прызначаны для хадзьбы на лыжах. Лыжка касцюм. // Звязаны з хадзьбой, бегам на лыжах. Лыжны спорт. Лыжны паход.
2. Які складаецца з лыжнікаў. Лыжная каманда.
лыжня́, ‑і, ж.
След, пракладзены лыжамі. Коля збочвае з дарогі і па пракладзенай лыжні ідзе да ракі. Шыловіч.