лысава́ты, ‑ая, ‑ае.
З невялікай, нязначнай лысінай. Сакратар абкома, пажылы, лысаваты чалавек, горача паціснуў усім рукі. Лынькоў.
лы́сасць, ‑і, ж.
Адсутнасць валасоў; пляшывасць.
лы́сенькі, ‑ая, ‑ае.
Памянш.-ласк. да лысы (у 1, 2 знач.).
лысе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Станавіцца лысым. Вусы .. [дзядзькі] пасівелі ўжо, галава пачала лысець. Чорны.
2. перан. Разм. Пазбаўляцца расліннага ці інш. покрыва. Спачатку лыселі, а потым пакрываліся густой шчоткай маладой вастраносай траўкі прыгоркі. Васілевіч.
лы́сіна, ‑ы, ж.
1. Месца на галаве, дзе вылезлі і не растуць валасы. Дзед Талаш расчуліўся. Зняў шапку. Жаўтавата-белая лысіна яго бліснула, як сонца. Колас.
2. Белая пляма на лбе некаторых жывёл. Едзе павольна адна фурманка. Здалёку відаць белая лысіна каня. Бядуля.
3. перан. Разм. Пра ўчастак чаго‑н., пазбаўлены расліннасці, покрыва. Узгоркі бялелі пясчанымі лысінамі. Новікаў.
лы́сінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш. да лысіна (у 1, 2 знач.); невялікая лысіна.
лысу́н, ‑а, м.
Млекакормячая жывёліна атрада ластаногіх.
лысу́ха, ‑і, ДМ ‑сусе, ж.
1. Вадаплаўная птушка атрада пастушковых з шаравата-чорным апярэннем і голым ярка-белым участкам скуры на лбе.
2. Разм. З белай плямай на лбе (пра карову, цяля і інш.). На вуліцы працяжна і зычна зайграў у свой берасцяны рог пастух Даніла; яму дружна адгукнуліся рагулі і лысухі. Якімовіч.
лы́сы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае лысіну, з лысінай. У пакой увайшоў лектар, нізенькі чалавек у чорным і, здавалася, цесным касцюме. Ваданосаў.
2. Які мае белую пляму на лбе (пра жывёл). Лысае цяля. Лысая кабыла.
3. перан. Разм. Пазбаўлены расліннасці, покрыва; голы. Наперадзе тырчаў лысы курган, за якім пачынаўся папар. Гартны.
•••
І не лыс (лысы) — хоць бы што, нішто не дзейнічае на каго‑н.
Чорта лысага гл. чорт.
Чорту лысаму (аддаць, пакінуць і пад.) гл. чорт.