лыч, лыча і лыча; мн. лычы, ‑оў; м.
1. Выцягнутая пярэдняя частка галавы ў некаторых жывёл; рыла. Таўчэ дзік лычам мяне ў спіну, а рваць не рве. Пальчэўскі. Кабан падыходзіць да.. стажка-мурашніка .. і запыняецца. А потым пачынае разрываць яго сваім страшным ікластым лычом. Колас.
2. Груб. Твар.
лыча́сты, ‑ая, ‑ае.
Які мае доўгі лыч, з доўгім лычом. [Андрэенка] распытваў пра распарадак на ферме, пра рацыён, пільна аглядаў станкі і іх лычастых жыхароў. Хадкевіч.
лы́чка, ‑а; Р мн. ‑чак; н.
1. Памянш. да лыка.
2. пераважна мн. (лы́чкі, ‑чак). Вузкія папярочныя нашыўкі на пагонах. Яны прыйшлі ўтрох. Адзін — на пагонах тры белыя лычкі, а ў тых двух — сівыя пагоны, як і іх фрэнчы. Баранавых.
3. Абл. Кольца, круг. Арына паклала ў міску кавалак сала, кавалак мяса і лычка кілбасы. Чарнышэвіч.