лята́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лятання. Лятальная здольнасць птушак. // Які служыць, прыстасаваны для лятання. Лятальны апарат.
лята́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. лятаць.
лята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Тое, што і ляцець (у 1 знач.), з той толькі розніцай, што лятаць абазначае дзеянне, якое паўтараецца ці адбываецца ў розных кірунках. Зграі крумкачоў ляталі ў паветры, апускаліся сям-там на гарачых папялішчах. Лынькоў. На ўласныя бачыў я вочы, Як чайкі над морам ляталі. Бялевіч. // Мець здольнасць трымацца і перамяшчацца ў паветры. Не ўсе птушкі лятаюць. З нар.
2. перан. Разм. Хутка бегаць, хадзіць, ездзіць, насіцца. З палаты ў палату .. [Марына] лятала быццам на крыл[ах] у сваім лебядзіна-белым халаце і накрухмаленай касынцы. Грамовіч. А немцы ляталі па полі, перапорвалі кусты і канавы — усё шукалі парашутыста і не маглі знайсці. Дайліда. // Хутка рухацца. Лятаюць рукі па клавішах.
•••
Летам лятаць — тое, што і летам ляцець (гл. ляцець).
лята́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Тое, што і лятучы (у 1 знач.).
2. Дзеепрысл. незак. да лятаць.
лято́к, ‑тка, м.
1. Адтуліна ў доменнай печы, праз якую выпускаецца метал або шлак.
2. Адтуліна ў вуллі для вылету пчол. [Пчолы] на хвіліну спыняюцца ля самага краю лятка і куляй узлятаюць над кучаравым вішняком. Б. Стральцоў. // Адтуліна ў шпакоўні, дупле і пад. Да самай вялікай яблыні прыбіта жардзіна, на жардзіне — шпакоўня з бярозавай галінкай ля лятка. Лупсякоў.
ляту́н, летуна, м.
Разм.
1. Той, хто лятае. Як і ўсе курыныя, глушэц — лятун далёка не першакласны. В. Вольскі. // Пра таго, хто здольны хутка перамяшчацца, імчацца, скакаць і пад. Гэта не конь, а лятун.
2. перан. Зневаж. Той, хто часта мяняе месца працы з-за асабістай выгады. — Толькі ведай: летуноў я не люблю. І на машыну пакуль што разлічваць табе цяжка. Савіцкі.
ляту́нак, ‑нка, м.
Разм. Мара, летуценне. Усё, што ўчора нам Здавалася нязвычным, Рэальнасцю жывой З лятункаў паўстае. Звонак. Я люблю цябе тую, Якая ты ёсць, — У лятунках, трывогах і радасцях. Калачынскі.
ляту́ха, ‑і, ДМ ‑тусе; ж.
Разм. Жан. да лятун (у 1 знач.).
ляту́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць лятучага. Лятучасць рэчыва.
ляту́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Разм. Кароткая вытворчая нарада для вырашэння неадкладных спраў. [Салаўянчык:] — Пасля работы, у канцы змены, мы збіраемся на лятучку і правяраем свае абавязацельствы. Грамовіч.
2. Разм. Пра лёгкі, хуткі від транспарту. Санітарная лятучка. □ Хутка пасля ўзрыву на месца аварыі прыбыла рамонтная лятучка. Краўчанка.
3. Крылападобны выраст на насенні некаторых раслін, які дазваляе яму лёгка разносіцца ветрам.