Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лязг, ‑у, м.

Тое, што і ляск (у 1 знач.). Пыхкаючы параю, пад мост .. нырнуў паравоз і з грукатам і лязгам, як у прорву, пацягнуў за сабою даўжэзны састаў. Карпаў.

ля́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і ляскаць (у 1 знач.). Ціхенька лязгалі ў кішэнях патроны. Быкаў. Трывога нарастала. Лязгала жалеза. Гурскі.

лязо́, ‑а; мн. лёзы, ‑аў; н.

1. Вострая частка рэжучай ці сякучай прылады. Лязо нажа. Лязо касы. □ Вочы Змітрака блішчалі, жылістыя рукі, паабдзіраныя ламаччам, дрыжалі, дакранаючыся да ляза сякеры. Бажко.

2. Разм. Тонкая стальная пласцінка для брыцця з двума завостранымі краямі.