лішаепадо́бны, ‑ая, ‑ае.
Падобны на лішай. Лішаепадобныя плямы.
ліша́й, ‑я, м.
1. Назва некаторых хвароб скуры. Стрыгучы лішай. □ Твар .. [старога] зноў цямнее. На пераноссі і пад вачыма — зморшчкі, глыбокія і ў лішаях і кропельках поту. Бажко.
2. Тое, што і лішайнік.
•••
Лускаваты лішай — хранічная незаразная хвароба скуры, з высыпкай, укрытай белымі лусачкамі.
ліша́йнік, ‑у, м.
Расліна ніжэйшага тыпу, якая складаецца з грыба і водарасці, утвараючы адзін арганізм. Ад лёгкіх павуцін, Аслеплі пні, сукі. Абапал каляін Лішайнік — Мох сухі. Куляшоў.
ліша́йнікавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лішайніку. Лішайнікавы грыб. // Які парос лішайнікам. Чым вышэй падымаешся ў горы, тым больш рэдкія дрэвы: пачынаецца лішайнікавая бязлесная тундра. Гавеман.
ліша́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лішая (у 1 знач.). Лішайная высыпка на целе.
лі́шак, ‑шку, м.
Тое, што перавышае якую‑н. норму, меру. Справы Буша адразу палепшыліся, і хутка ён з лішкам вярнуў усе свае страты. Маўр. // Што‑н. лішняе, празмернае. Міха лічыўся здаравякам. Здавалася, асабліва ў час летніх канікул, ён не ведаў, дае дзець лішні сваёй энергіі. Паслядовіч.
•••
З лішкам — зверх якой‑н. нормы. [Саня:] — Наша праца акупілася з лішкам... Нікановіч.
лі́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Разм. Няцотны лік. Гуляць у цот і лішку.
2. Тое, што і лішак.
лі́шкавы, ‑ая, ‑ае.
Які перавышае патрэбнасць, норму; залішні. Лішкавая кіслотнасць. Лішкавая рабочая сіла. Лішкавыя тавары.
лі́шне, прысл.
1. Вельмі, празмерна. Цішыня... цягнецца лішне доўга і трывожна нездарма. На фронце — гэта, безумоўна, зацішша перад новай бурай. Брыль.
2. Многа, залішне. Не было часу лішне гаварыць, вясна ішла шпарка. Чорны. Людзі стараліся патрапіць след у след, каб лішне не ісці цаліной. Лынькоў.
лі́шні, ‑яя, ‑яе.
1. Які перавышае патрэбную ці ўстаноўленую колькасць, норму. Лішні экземпляр кнігі. Лішнія грошы. □ [Гарлахвацкі:] Па-мойму, цёця Каця, вы лішнюю плошчу падмятаеце... Крапіва. // Празмерны, залішні. У пакоі свежа, хвоі, стоячы каля самых вокан, не прапускаюць у дом лішняга сонца. Лужанін. [Егер] трымаў сябе вельмі асцярожна, не дазваляючы сабе ніводнага лішняга руху. В. Вольскі.
2. Такі, без якога можна абысціся; непатрэбны. [Дзіміна:] Кашын патрэбен быў пры штурмаўшчыне. Пры рытмічнай жа рабоце ён лішні. Карпаў. // Непажаданы. Марыля зрабілася зусім чужой і лішняй у .. хаце. Брыль. Сцёпка дастаў з кішэні некалькі памятых лісткоў, азірнуўся, каб не было лішніх сведак. Колас.
3. Дадатковы, дабавачны. — Маленькі агонь можна і ў будане трымаць. — Дым будзе, ды і месца для яго лішняе трэба. Маўр.
•••
Без лішніх слоў гл. слова.
Лішняя капейка гл. капейка.