Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лі́ўневы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ліўня (у 1 знач.); дажджавы. Ліўневае воблака.

ліўр, ‑а, м.

Грашовая адзінка ў Францыі да ўвядзення ў 1799 г. франка; сярэбраная манета ў сярэдневяковай Францыі.

[Фр. livre.]

ліўрэ́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны на ліўрэі. Ліўрэйныя гузікі.

2. Адзеты ў ліўрэю, які носіць ліўрэю. Ліўрэйныя лакеі.

ліўрэ́я, ‑і, ж.

Форменная, звычайна расшытая галунамі адзежа для швейцараў, лакеяў, фурманаў. [Лакей] сядзеў цяпер не ў ліўрэі, а ў звычайным пінжаку. Мехаў.

[Фр. livrée.]