Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ліф, ‑а, м.

Частка жаночай сукенкі, якая аблягае грудзі і спіну.

[Гал. lijf.]

ліфт, ‑а, М ‑фце, м.

Пад’ёмная машына для перамяшчэння пасажыраў і грузаў у шматпавярховых дамах, шахтах і пад. Два ліфты падымалі людзей на высокія паверхі бесперапынна. Броўка. Мы спускаліся ў ліфце з дзесятага паверха. Новікаў.

[Гал. lift.]

ліфцёр, ‑а, м.

Той, хто абслугоўвае ліфт пры пад’ёмах і спусках.

ліфцёрка, ‑ы, ж.

Жан. да ліфцёр.

лі́фчык, ‑а, м.

Прадмет дзіцячай ці жаночай бялізны, які аблягае грудзі.