Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ліма́н, ‑а, м.

Заліў у нізоўях ракі ці салёнае возера паблізу мора (звычайна багатае лячэбнымі гразямі).

[Грэч. limen.]

лімана́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Салодкі безалкагольны напітак з сокам лімона ці іншых фруктаў.

[Фр. limonade.]

лімана́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ліманаду, звязаны з яго вытворчасцю і продажам.

лімана́рый, ‑ю, м.

Гадавальнік, дзе вырошчваюцца лімоны.

ліма́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лімана. Ліманныя гразі. Ліманны бераг.

лімб, ‑а, м.

Спец. Плоскае металічнае кольца, падзеленае на градусы (у вугламерных інструментах).

[Ад лац. limbus — край, кант.]

лімі́т, ‑у, М ‑міце, м.

Норма, у межах якой дазволена карыстацца чым‑н., расходаваць што‑н. Ліміт крэдыту. Ліміт правозу і вывазу тавараў.

[Ад лац. limes, limitis — мяжа. граніца.]

лімітава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад лімітаваць.

лімітава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да лімітаваць.

лімітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.

Устанавіць (устанаўляць) ліміт, крайнюю норму чаго‑н. Лімітаваць фінансавыя расходы.