лі́га 1, ‑і, ДМ лізе, ж.

Саюз, аб’яднанне асоб, арганізацый, дзяржаў з грамадска-палітычнымі мэтамі. Ліга арабскіх краін (арганізацыя групы арабскіх дзяржаў, якая ўтварылася ў 1945 г.). Ліга Нацый (міжнародная арганізацыя дзяржаў, якая існавала ў перыяд паміж першай і другой сусветнымі войнамі).

[Фр. ligue ад лац. ligare — звязваць.]

лі́га 2, ‑і, ДМ лізе, ж.

У музыцы — знак у выглядзе дугі над нотамі, які абазначае, што патрэбна іграць звязна, складна, не адрываючы адну ноту ад другой.

[Ад іт. liga — сувязь.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)