Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сідэры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Мінерал, карбанат жалеза; жалезны шпат.

[Ад грэч. sidēros — жалеза.]

сідэры́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. У выразах: сідэрычны год — тое, што і зорны год (гл. год); сідэрычны месяц — прамежак часу, за які Месяц робіць свой бачны шлях па нябеснай сферы адносна зорак; зорны месяц; сідэрычны перыяд — прамежак часу, за які цела сонечнай сістэмы робіць поўны абарот вакол Сонца; зорны перыяд.

[Лац. sidus, sideris — зорка, нябеснае свяціла.]

сіе́на, ‑ы, ж.

Цёмна-жоўтая фарба, якая выкарыстоўваецца ў жывапісе; сіенская зямля.

сіені́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Крышталічная горная парода зярністай будовы, якая выкарыстоўваецца для абліцоўкі будынкаў.

[Ад геагр. назвы.]

сіені́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сіеніту, уласцівы яму; які ўтрымлівае ў сабе сіеніт. Сіенітавы масіў. // Зроблены з сіеніту. Сіенітавая абліцоўка будынка.

сіе́нскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: сіенская зямля гл. зямля ​1.

[Ад іт. terra di Sien(n)a — ад назвы правінцыі і горада ў Італіі.]

сіе́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

У Іспаніі, Італіі, Лацінскай Амерыцы і некаторых іншых краінах — паўдзённы (пасляабедзенны) адпачынак; самы гарачы час дня.

[Ісп. siesta.]

сіза́левы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да сізалю, выраблены з сізалю.

сіза́ль, ‑ю, м.

Спец. Грубае валакно, атрыманае з лісця агавы, для вырабу канатаў, сетак і інш.

[Ад геагр. назвы.]

сізі́фаў, ‑фава.

У выразе: сізіфава праца гл. праца.