се́рысты, ‑ая, ‑ае.
Які ўтрымлівае серу.
се́рысты, ‑ая, ‑ае.
Які ўтрымлівае серу.
серыцы́н, ‑у,
Бялковае рэчыва, якое маецца ў коканах (у шаўковай нітцы) тутавага шаўкапрада.
[Ад лац. sericum — шоўк.]
серыцы́т, ‑у,
Мінерал, тонкалускаватая з шаўкавістым бляскам або валакністая разнавіднасць каліевай слюды.
[Ад лац. sericus — шаўковы.]
се́рыя, ‑і,
1. Шэраг аднародных прадметаў, якія маюць якую‑н. агульную прымету.
2. Шэраг вырабаў, машын, дэталей, зробленых па аднаму ўзору.
3. Частка вялікага кінафільма, якая дэманструецца самастойна на працягу цэлага сеанса.
4. Разрад, катэгорыя цэнных папер (грашовых знакаў, аблігацый ці дакументаў), якія абазначаюцца лічбамі або літарамі.
[Фр. série ад лац. séries.]
серыя́л, ‑а,
Тэлевізійны фільм, які налічвае многа серый.
серэна́да, ‑ы,
1. У сярэднія вякі ў Іспаніі і Італіі — вячэрняя песня, якая выконвалася звычайна пад акном каханай, у гонар яе.
2. Лірычны музычны твор тыпу сюіты для інструментальнага ансамбля.
[Фр. sérénade ад іт. serenata.]