Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэко́рум, ‑у, м.

Кніжн. Знешняя прыстойнасць; абставіны, якія адпавядаюць становішчу або пасадзе. Прытрымлівацца дэкоруму.

[Ад лац. decorum — прыстойнасць.]

дэкрэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.

1. Урадавая пастанова па якому‑н. пытанню, якая мае сілу закона; указ, закон. Дэкрэт аб міры. Дэкрэт аб рабочым кантролі.

2. Разм. Дэкрэтны водпуск.

[Лац. decretum.]

дэкрэтава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дэкрэтаваць.

дэкрэтава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да дэкрэтаваць.

дэкрэтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Устанавіць (устанаўліваць) што‑н. дэкрэтам.

дэкрэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Устаноўлены дэкрэтам (у 1 знач.).

•••

Дэкрэтны водпуск — водпуск па цяжарнасці.

Дэкрэтны час гл. час.

дэкстры́н, ‑у, м.

Прадукт з крухмалу, які ужываецца ў розных галінах прамысловасці ў якасці клейкага рэчыва.

[Фр. dextrine.]

дэкстры́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэкстрыну. Дэкстрынавая павязка.