Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

магнеты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да магнетызму (у 1 знач.). Магнетычная з’ява.

ма́гніевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да магнію. Магніевая ўспышка. // У складзе якога ёсць магній. Магніевыя руды.

ма́гній, ‑ю, м.

Хімічны элемент, лёгкі, коўкі метал серабрыста-белага колеру, які гарыць яркім белым полымем.

[Лац. magnium.]

магні́т, ‑а і ‑у, М ‑ніце, м.

1. ‑а. Цела, якое мае ўласцівасць прыцягваць да сябе жалезныя, стальныя або адштурхоўваць некаторыя іншыя прадметы.

2. ‑у; перан. Тое, што прыцягвае, вабіць да сябе. Страчай мяне, тайга, я зноў з табою; Ты мой магніт, тайга, ты мой магніт. Кусянкоў.

магніта...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «магніт», «магнітны», напрыклад: магнітаоптыка, магнітаэлектрычны.

магнітагра́ма, ‑ы, ж.

Графічны запіс змен магнітнага поля Зямлі, які атрымліваецца пры дапамозе магнітографа.

магнітасфе́ра, ‑ы, ж.

Спец. Магнітнае акружэнне Зямлі або якой‑н. другой планеты.

магнітафо́н, ‑а, м.

Апарат для запісу і аднаўлення гуку электрамагнітным шляхам.

[Ад грэч. magnētis — магніт і phōnē — гук.]

магнітафо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да магнітафона. Магнітафонная лента. // Зроблены пры дапамозе магнітафона. Магнітафонныя запісы.

магні́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да магніта. Магнітная сіла.

2. Які мае ўласцівасць магніта; намагнічаны. Магнітны жалязняк. Магнітная сталь.

•••

Магнітнае поле гл. поле.

Магнітнае схіленне гл. схіленне.

Магнітная анамалія гл. анамалія.

Магнітная бура гл. бура.

Магнітная стрэлка гл. стрэлка.

Магнітны мерыдыян гл. мерыдыян.

Магнітны момант гл. момант.

Магнітны полюс гл. полюс.

Магнітны экватар гл. экватар.