курно́сы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Кароткі і задзёрты (пра нос). Здаецца, і нос у яе быў раней курносы. Цяпер ён выцягнуўся. Сабаленка.
2. З кароткім і задзёртым носам. Курносае дзіця. □ Яшчэ маці не купіла Чаравічак — ходзіць босай, Яшчэ добра не аджыла Ад вяснушак твар курносы. Танк. / у знач. наз. курно́сы, ‑ага, м.; курно́сая, ‑ай, ж. — А ты, Курносая, падрастай, а то яшчэ так і застанешся недаросткам. Асіпенка.
курну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Зацягнуцца дымам адзін раз; трохі пакурыць. — Эх, братцы! Курнуць бы, Эх, курнуць! Колас.
ку́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ацяпляецца, абаграваецца печкай без коміна. Курная хата. Курная лазня. // Закураны, задымлены. А хто ж Марына і Даніла? Як апынуліся яны У хатцы кінутай, панылай, Дзе сцены курныя адны? Колас.
2. Які вылучае многа дыму, копаці. Курны корч. Курная галавешка. □ Казалі, добра ў адзіноце Пабыць хоць некалькі гадзін, Але ў глушы, пры курным кноце Не доўга выседзіш адзін. Грахоўскі.
курня́ўканне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. курняўкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
курня́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Ствараць гукі, падобныя на «курняў» (пра катоў). У інтэрнаце па доўгім калідоры блытаецца ад дзвярэй да дзвярэй і жаласліва курняўкае сівая кошка. Мыслівец. // Пераймаць крык ката. Курняўкаць па-кацінаму.
куро́дым і курады́м, ‑у, м.
Густы едкі дым пры тленні, гарэнні без полымя. Дол на грудку штогод засеян шышкамі. Іх хапае будачніку, каб па вясне капціць кумпякі, а ў чэрвеньскія вечары бараніцца ад камароў, заедзі куродымам. Навуменка. Ён мог сказаць, якім агнём гарыць дрэва: сіняватым — алешына, спачатку чырвоным з курадымам, а потым медным — бяроза, светлым і лёгкім — елка. Карпаў. // Асадак ад дыму; копаць, сажа. Агонь наш ужо нават не дыміўся. Пасярэдзіне вуголля стаяла чорная ад куродыму каструля. Ваданосаў.
куро́дымець і курады́мець, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак.
Вылучаць куродым; дымець. У лучніку куродымела смаловая лучына. Мурашка. Пакінутая .. нядаўна лямпа курадымела. Чорны.
куро́дыміць і курады́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак.
Спальваючы што‑н., напускаць куродыму, курадыму.
куро́к, ‑рка, м.
Частка ўдарнага механізма ў ручной агнястрэльнай зброі. У звесці курок. Спусціць курок. □ Шчоўк курком! Стрэл бухнуў з громам. Калачынскі. // Разм. Спускавы кручок, націскаючы на які прыводзяць у дзеянне гэты механізм. Пакласці палец па курок.
куро́рт, ‑а, М ‑рце, м.
Мясцовасць з прыроднымі лекавымі сродкамі (мінеральнымі крыніцамі, гразямі і пад.), прыгодная для пабудовы лячэбніц, санаторыяў, дамоў адпачынку. Паўднёвыя курорты. Курорты Крыла.
[Ням. Kurort — лячэбнае месца.]