Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ара́хісавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да арахісу (у 1 знач.). Арахісавыя пасевы. // Прыгатаваны з арахісу (у 2 знач.). Арахісавы алей. Арахісавая халва.

арахо́ўнік, ‑у, м.

Тое, што і арэшнік. На кручах арахоўнік рос І трос на кручы росы. Куляшоў.

ара́цца, арэцца; незак.

Зал. да араць.

ара́ць, ару, арэш, арэ; аром, араце; незак. што і без дап.

Апрацоўваць зямлю плугам. Араць на зіму. □ Хто тры разы арэ, той тры снапы бярэ. Прыказка. Каб свінні рогі, арала б дарогі. Прыказка. Як ні ары, абы чорным дагары. Прымаўка. Ой, пайду я лугам, лугам, Дзе мой мілы арэ плугам. З нар.

а́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аркі. Арачны мост. □ І тут мы ўбачылі высокую зялёную клумбу, а над ёю — белыя лёгкія арачныя вароты. Сачанка.

араша́льнік, ‑а, м.

Спец. Арашальны канал.

араша́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да арашэння. Арашальныя работы. // Які прызначаны, служыць для арашэння. Арашальныя збудаванні. Арашальны трубаправод. Арашальная сістэма.

араша́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да арасіцца.

2. Зал. да арашаць.

араша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да арасіць.

арашо́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад арасіць.