ара́хіс, ‑у, м.
1. Травяністая алейная бабовая расліна.
2. зб. Плады гэтай расліны, якія спажываюцца; земляныя або кітайскія арэхі.
[Ад грэч. arachis — зелле.]
ара́хісавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да арахісу (у 1 знач.). Арахісавыя пасевы. // Прыгатаваны з арахісу (у 2 знач.). Арахісавы алей. Арахісавая халва.
арахо́ўнік, ‑у, м.
Тое, што і арэшнік. На кручах арахоўнік рос І трос на кручы росы. Куляшоў.
ара́ць, ару, арэш, арэ; аром, араце; незак. што і без дап.
Апрацоўваць зямлю плугам. Араць на зіму. □ Хто тры разы арэ, той тры снапы бярэ. Прыказка. Каб свінні рогі, арала б дарогі. Прыказка. Як ні ары, абы чорным дагары. Прымаўка. Ой, пайду я лугам, лугам, Дзе мой мілы арэ плугам. З нар.
а́рачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да аркі. Арачны мост. □ І тут мы ўбачылі высокую зялёную клумбу, а над ёю — белыя лёгкія арачныя вароты. Сачанка.
араша́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да арашэння. Арашальныя работы. // Які прызначаны, служыць для арашэння. Арашальныя збудаванні. Арашальны трубаправод. Арашальная сістэма.
араша́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да арасіцца.
2. Зал. да арашаць.
араша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да арасіць.