Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

манахо́рд, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Спец. Прылада для вызначэння вышыні тону струны і яе частак, якая складаецца з нацягнутай на драўляную падстаўку струны.

2. Старажытны грэчаскі аднаструнны шчыпковы музычны інструмент.

[Ад грэч. mónos — адзін і chordē — струна.]

манахраматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Не змешаны; аднаколерны. Манахраматычны колер.

манахро́м, ‑а, м.

Спец. Аднаколерны прадмет.

[Ад грэч. mónos — адзін і chrōma — фарба.]

мана́шак, ‑шка, м.

Разм. Тое, што і манах. [Бабка:] — Гляджу я на вас і дзіўлюся: сядзіць сабе, як той манашак, і ўсё ў гэтыя кніжкі пазірае. Колас.

мана́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Жан. да манах.

2. Начны матыль з чорнымі палосамі і плямамі на крылах і брушку, вусень якога з’яўляецца шкоднікам раслін.

ма́нга, нескл., н.

1. Трапічнае пладовае дрэва.

2. Салодкі духмяны жоўта-зялёнага колеру плод гэтага дрэва.

[Ад малайск. mangā.]

ма́нгавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да манга. Мангавае дрэва.

манга́л, ‑а, м.

Жароўня на ножках; маленькі ачаг (на Поўдні і Усходзе). На мангале сквірчэлі шашлыкі.

[Тур. mangal.]

ма́нглевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да манглю, мангляў. // Які складаецца з мангляў. Манглевы лес.

мангль, ‑я і ‑ю, м.

1. ‑я. Трапічнае дрэва, якое расце на ілістых берагах і мае спецыфічныя паветраныя карані, што ідуць ад ствала і галін у глебу. / ‑ю, у знач. зб. Зараснік манглю.

2. ‑ю, толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

[Фр. mangle, ісп. mangle ад малайск. mangi-mangi.]