Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

астрафізі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да астрафізікі. Астрафізічныя назіранні. Астрафізічныя з’явы.

астро́г, ‑а, М ‑розе, м.

Уст.

1. Месца, дзе трымаюць зняволеных; турма. Сцяпан толькі пазалетась, калі прыйшлі таварышы, вярнуўся з панскага астрога, прычакаўшы, нарэшце, таго, за што пакутаваў. Брыль. [Гаруе:] — Мяне польскія жандары пасадзілі былі разам з табою [Галенай] у астрог. Чорны.

2. У старажытнасці — умацаваны горад, абнесены тынам.

астро́граф, ‑а, м.

Астранамічны прыбор для фатаграфавання нябесных аб’ектаў.

[Ад грэч. astron — зорка і grapho — пішу.]

астро́жнік, ‑а, м.

Уст. Той, хто пасаджаны ў астрог (у 1 знач.); арыштант. А ў Лукішках, у Картуз-Бярозе, у пастарунках ды ў падзямеллях звіняць ланцугамі астрожнікі, паміраюць тыя людзі, якія сваю долю гукалі з усходу, якія ленінскую праўду сеялі ў сэрцах заняволеных людзей. Бялевіч. // Астрожны наглядчык.

астро́жніца, ‑ы, ж.

Уст. Жан. да астрожнік.

астро́жны, ‑ая, ‑ае.

Уст.

1. Які мае адносіны да астрога. Астрожны рэжым.

2. у знач. наз. астро́жны, ‑ага, м. Тое, што і астрожнік.

астро́лаг, ‑а, м.

Той, хто займаецца астралогіяй.

аструга́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад астругаць.

аструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і абстругаць.

астру́гванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. астругваць — астругаць.