арасі́цца, аросіцца; зак.
Пакрыцца расой, кроплямі чаго‑н.: увільготніцца. Па пасцелі.. [Ермалай Трыфанавіч] здагадаўся, што госць зусім не спаў і пайшоў ад яго ноччу ж, бо і прымятая яго нагамі мурава зноў паспела ранкам, арасіцца і падняцца ад зямлі. Галавач.
арасі́ць, арашу, аросіш, аросіць; зак., каго-што.
1. Апырскаць, пакрыць кроплямі чаго‑н.; увільготніць. Не дарэмна кроў гарачая Прасторы стэпаў прасіла. Танк. Толькі буйныя кроплі слёз арасілі стомленыя вочы зняволеных. Кавалёў.
2. Напаіць вільгаццю, увільготніць (глебу, зямлю); штучна значыць або прамачыць глебу. Арасіць засушлівыя землі. □ [Мікалай Патапавіч:] — Трэба падумаць, ці нельга.. [участак] паліць ці арасіць як-небудзь. Кулакоўскі.
ара́т, ‑а, М араце, м.
Мангольскі селянін, жывёлавод.
ара́тай, ‑я, м.
Тое, што і араты. За баразною ішоў аратай, Ціха на коніка нукаў. Тарас. [Трактар] выглядаў жывой сталёвай істотай, нейкім дзівосным аратаем, які ў хвіліну мог узорваць вялікі шнур. Бядуля.
ара́тар, ‑а, м.
Асоба, якая гаворыць прамову; прамоўца. // Той, хто валодае майстэрствам слова, красамоўствам. [Купала:] Ты любога аратара перагаворыш. Вітка. Блізнюк выйшаў на сцэну за трыбуну і, размахваючы рукамі, як той сапраўдны аратар, пачаў гаварыць. Сабаленка.
[Лац. orator.]
ара́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да аратара, майстэрства аратара.
ара́тарстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.
Разм. іран. З прэтэнзіяй на красамоўства гаварыць пра што‑н.
арато́рыя, ‑і, ж.
Вялікі музычны твор для хору, салістаў-спевакоў і аркестра, напісаны на драматычны сюжэт і прызначаны для канцэртнага выканання.
[Іт. oratorio ад лац. oro — гавару, прашу.]
ара́ты, ‑ага, м.
Той, хто арэ зямлю; земляроб. Дзе араты плача, там жняя скача. Прыказка.
араўка́рыя, ‑і, ж.
Вечназялёнае хвойнае дрэва сямейства араўкарыевых.