мако́ўнік, ‑у,
Макавыя сцёблы з лісцем.
мако́ўнік, ‑у,
Макавыя сцёблы з лісцем.
макра...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) вялікі, буйны, напрыклад:
[Ад грэч. makrós — вялікі.]
макрава́ты, ‑ая, ‑ае.
Крыху мокры.
макракіне́тыка, ‑і,
Раздзел кінетыкі, які вывучае ўплыў працэсаў пераносу рэчываў і цяпла на хуткасць хімічных рэакцый (галоўным чынам у прамысловых умовах).
макраклі́мат, ‑а,
Клімат вялікай прасторы зямлі;
макракліматы́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да макраклімату.
макрако́см, ‑у,
[Ад грэч. makrós — вялікі і kosmos — свет.]
макрамале́кула, ‑ы,
Сукупнасць вялікай колькасці хімічна звязаных атамаў; вялікая малекула, малекула палімеру.
макрапо́ды, ‑аў;
Рыбы падатрада лабірынтавых з асобым дыхальным органам — лабірынтам, які дазваляе ім дыхаць не толькі ў вадзе, але і кіслародам паветра.
[Ад грэч. makrós — вялікі і pus (podos) — нага.]
макрапо́рысты, ‑ая, ‑ае.