Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

магі́стэрства, ‑а, н.

1. Званне, вучоная ступень магістра (у 1, 2 знач.).

2. Гіст. Праўленне магістра (у 3 знач.).

магі́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць магічнага.

магі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да магіі. Магічныя заклінанні.

2. Незвычайны па сіле ўздзеяння; цудадзейны. Магічнае слова «мама» ў абодвух .. скаланула душу, у малое і ў старое. Чорны.

ма́гія, ‑і, ж.

1. Сукупнасць прыёмаў, здольных, паводле забабонных уяўленняў, выклікаць звышнатуральныя з’явы; чараўніцтва, чары.

2. перан.; чаго. Вялікая сіла ўздзеяння на каго‑н. Магіл мастацкага слова. □ Я зноў зялёнай магіі дарог Душою падарожніка прадаўся. Бураўкін.

•••

Белая магія — паводле сярэдневяковых забабонных уяўленняў — чараўніцтва пры дапамозе нябесных сіл.

Чорная магія — паводле сярэдневяковых забабонных уяўленняў — чараўніцтва пры дапамозе пякельных сіл.

[Лац. magia ад грэч. magéia.]

ма́гма, ‑ы, ж.

Расплаўленая сілікатная маса высокай тэмпературы, якая ўтвараецца ў глыбінях зямлі.

[Грэч. mágma — цеста, густая мазь.]

магматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да магмы, складаецца з магмы. Магматычная парода. // Як магма; расплаўлены. Магматычны стан пароды.

магна́лій, ‑ю, м.

Спец. Агульная назва сплаваў магнію з алюмініем, якія валодаюць высокай каразійнай стойкасцю і высокай пластычнасцю.

магналі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Будаўнічы матэрыял — вогнеўстойлівая маса з сумесі магнезіяльнага цэменту, драўняных апілак, азбеставых валокнаў і інш. напаўняльнікаў і фарбавальных рэчываў.

[Ад лац. magnesia — магнезія і грэч. líthos — камепь.]

магналі́тавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да магналіту. Магналітавыя работы.

2. Які складаецца з магналіту, зроблены з яго. Магналітавая падлога.

магна́т, ‑а, М ‑наце, м.

Буйны феадал, памешчык у некаторых краінах Еўропы (пераважна ў ранейшай Польшчы і Венгрыі). // Багач, буйны капіталіст. Нафтавы магнат. □ Гонка ўзбраенняў прыносіць фантастычныя барышы магнатам капіталу. «ЛіМ».

[Ад лац. magnatus — знатны чалавек, вяльможа.]