магія, ‑і, ж.

1. Сукупнасць прыёмаў, здольных, паводле забабонных уяўленняў, выклікаць звышнатуральныя з’явы; чараўніцтва, чары.

2. перан.; чаго. Вялікая сіла ўздзеяння на каго‑н. Магіл мастацкага слова. ▪ Я зноў зялёнай магіі дарог Душою падарожніка прадаўся. Бураўкін.

•••

Белая магія — паводле сярэдневяковых забабонных уяўленняў — чараўніцтва пры дапамозе нябесных сіл.

Чорная магія — паводле сярэдневяковых забабонных уяўленняў — чараўніцтва пры дапамозе пякельных сіл.

[Лац. magia ад грэч. magéia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)