астрана́ўт, ‑а,
Спецыяліст у галіне астранаўтыкі; тое што і касманаўт.
астрана́ўт, ‑а,
Спецыяліст у галіне астранаўтыкі; тое што і касманаўт.
астрана́ўтыка, ‑і,
Навука аб палёце лятальных апаратаў у сусветнай прасторы.
[Ад грэч. astron — зорка і nautes — мараплавец.]
астранаўты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да астранаўтыкі.
астрано́м, ‑а,
Спецыяліст у галіне астраноміі.
астрано́мія, ‑і,
Навука пра нябесныя целы і сістэмы нябесных цел, іх паходжанне, будову, законы руху, хімічны састаў.
[Грэч. astron — зорка і nomos — закон.]
астраўля́нін, ‑а,
Жыхар вострава.
астраўля́нка, ‑і,
астраўны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да вострава.
астрафі́зік, ‑а,
Спецыяліст у галіне астрафізікі.
астрафі́зіка, ‑і,
Раздзел астраноміі, які вывучае фізічныя з’явы і хімічныя працэсы ў нябесных целах.