асаро́міцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.
Зрабіўшы непрыгожы ўчынак, трапіць у няёмкае становішча; асароміць сябе. Я ніколі яшчэ нікому не пісаў пісем. Мне і хацелася гэта зрабіць, і баяўся, каб не асароміцца перад цёткай Марыляй. Якімовіч.
асаро́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго.
Паставіць у становішча, якое прымушае адчуць сорам, няёмкасць. [Патапавіч:] — Гэты мой сваток Саладуха асароміў усіх нас тым свінарнікам. Кулакоўскі.
асаро́млены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад асароміць.
асартыме́нт, ‑у, М ‑нце, м.
Падбор разнастайныя відаў і гатункаў тавараў у гандлёвым прадпрыемстве або вырабаў у вытворчым. // Падбор аднародных прадметаў розных гатункаў. Асартымент гальштукаў, тканін.
[Фр. assortiment.]
асартыме́нтны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да асартыменту.
асарці́, нескл., н.
Спецыяльна падабраная сумесь чаго‑н., пераважна аднароднага; набор. Асарці з суніц, малін і чарніц. □ Гэтае кафэ вельмі ўпадабалі падлеткі: тут можна было заказаць марожанае асарці ў металічных келіхах, ліманад. Гілевіч.
асатане́лы, ‑ая, ‑ае.
Які дайшоў да крайняй лютасці, злосці. Яны [хлопцы], як асатанелыя, рэзалі .. невады, сцягвалі іх на бераг. Няхай. Вечарамі і ўначы дралі.. [лягушкі] горла, як асатанелыя, на ўсе лады. Мележ.
асатане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Дайсці да крайняй лютасці, злосці. [Бабка Марыя:] — Колькі жыву, такога не бачыла... І набылі яны тут яшчэ толькі-толькі.., а ўжо асатанелі. Няхай.
асацыі́равацца, ‑руецца; зак. і незак., з чым.
Кніжн. Уступіць (уступаць) у сувязь па асацыяцыі (у 3 знач.). У свядомасці чытача фальклорная сапраўднасць звычайна асацыіруецца з уяўленнем аб гераічнай сапраўднасці. У. Калеснік.
асацыі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец. Устанавіць (устанаўліваць) асацыяцыю (у 3 знач.).