Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

а́рышт, ‑у, М ‑шце, м.

1. Узяцце пад варту; пазбаўленне волі. Трымаць пад арыштам. Зняць арышт. Пазбегнуць арышту.

2. Забарона распараджацца чым‑н., якая накладаецца судовымі органамі. Арышт маёмасці. Накласці арышт на маёмасць.

•••

Дамашні арышт — знаходжанне пад вартай у сябе дома.

[Ням. Arrest.]

арыштава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад арыштаваць.

2. у знач. наз. арыштава́ны, ‑ага, м.; арыштава́ная, ‑ай, ж. Той (тая), хто знаходзіцца пад арыштам.

арыштава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

1. Пазбавіць каго‑н. волі з узяццем пад варту. Панура ступаючы па свежым, яшчэ не рыпучым снезе,.. [хлопчык] думаў, за што гэта фашысты арыштавалі маму. Кулакоўскі.

2. Накласці арышт на што‑н., забараніць распараджацца чым‑н.

арышта́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Уст. Той, хто пазбаўлены волі, знаходзіцца пад вартай.

•••

Пагаварыць сорак бочак арыштантаў гл. пагаварыць.

арышта́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Уст. Жан. да арыштант.

арышта́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Уст.

1. Які мае адносіны да арыштанта. Арыштанцкі халат. Арыштанцкія роты, камеры.

2. у знач. наз. арышта́нцкая, ‑ай, ж. Памяшканне для кароткачасовага ўтрымання арыштантаў. Сядзець у арыштанцкай.

а́рыштны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да арышту (у 1 знач.).

арышто́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да арыштоўваць.

арышто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да арыштаваць.

а́рыя, ‑і, ж.

1. Вакальны твор для аднаго голасу (звычайна састаўная частка оперы, араторыі і пад.).

2. Інструментальная музычная п’еса пеўчага характару.

[Іт. aria.]