акру́жнасць, ‑і, ж.
Замкнёная крывая лінія, усе пункты якой знаходзяцца на аднолькавая адлегласці ад цэнтра; лінія, якая абмяжоўвае плошчу круга; акружына. Даўжыня, акружнасці. Акружкасць зямнога шара. // Замкнёная лінія, якая праведзена вакол чаго‑н. акруглага і служыць для вымярэння таўшчыні, аб’ёму і пад. Акружнасць грудной клеткі.
акружны́, ‑ая, ‑ое.
Які размешчаны вакол чаго‑н.; кружны, абходны. Акружная чыгунка. □ [Міканор] устаў і пайшоў далей акружной сцежкай. Кулакоўскі.
акружы́цца, акружуся, акружышся, акружыцца; зак.
Акружыць сябе кім‑, чым‑н.; стварыць сабе кампанію, акружэнне.
акружы́ць, акружу, акружыш, акружыць; зак., каго-што.
1. Стаць, размясціцца вакол каго‑, чаго‑н., утварыўшы круг або замкнёную лінію. Дзяўчаты акружылі ложак настаўніцы. Брыль. // Быць, аказацца размешчаным вакол каго‑, чаго‑н. Лес акружыў поле.
2. Абвесці, абнесці чым‑н.; размясціць што-небудзь вакол чаго‑н.; акаймаваць. Акружыць горад валам. □ Каб не смелі яблыньку Паламаць вятры, Мы акружым дрэўцамі У радочкі тры. Тарас.
3. Абысці кругом, узяць у кальцо, пазбавіўшы магчымасці выхаду, адступленне; асадзіць. Акружыць ворага. □ Тым часам генерал Бялоў даў загад, каб частка людзей пеша акружыла горад. Мікуліч. Ляснік хутка выйшаў з пакояў, а пан стаў меркаваць, як бы акружыць лес і зрабіць аблаву. Чарот.
4. перан. Стварыць для каго‑н. кампанію, акружэнне, прыблізіўшы да яго патрэбных, жаданых людзей. Акружыць дзіця нянькамі. Акружыць блізкімі. // Стварыць вакол каго‑н. пэўную атмасферу; устанавіць пэўныя адносіны да каго‑н. Акружыць увагай і клопатам, Акружыць пашанай жанчыну-маці.
акружэ́нец, ‑нца, м.
Разм. Ваеннаслужачы, які быў або знаходзіцца ў кальцы варожых войск, у акружэнні. Паходня прыйшоў у партызаны як акружэнец, калі фронт быў ужо далёка на ўсходзе і вакол гаспадарылі гітлераўцы. Хадкевіч. У атрадзе знайшліся, танкісты з былых акружэнцаў, і машыну ўключылі ў спіс партызанскага ўзбраення. Шчарбатаў.
акружэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акружаць — акружыць.
2. Становішча, пры якім хто‑, што‑н. знаходзіцца ў кальцы варожых войск. Трапіць у акружэнне. □ Ішлі байцы, якія выбраліся з нямецкага акружэння. Чорны.
3. Навакольныя абставіны, умовы існавання каго‑, чаго‑н. Геаграфічнае акружэнне. Капіталістычнае акружэнне. // Акружаючыя людзі, асяроддзе, у якім знаходзіцца хто‑н. Благое акружэнне. Уплыў акружэння.
акру́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Свавольны, вельмі жорсткі (пра чалавека з норавам). Дзеялася тое за прыгонам. Быў у таго пана, акрутнага і злога пана Дастаеўскага, малады музыкі. Гарэцкі.
2. Цяжкі, безвыходны. Саўка папаў у акрутнае становішча... Ён зацяўся і ўпарта адмаўляў, што бачыўся з паўстанцамі і гаварыў з імі. Колас.
акруці́цца, акручуся, акруцішся, акруціцца; зак.
Разм. Тое, што і адкруціцца (у 1, 2, 4 знач.).
акруці́ць, акручу, акруціш, акруціць; зак., каго-што.
Тое, што і абкруціць (у 1, 2, 4 знач.).