аквала́нг, ‑а,
Апарат для дыхання пад вадою.
[Ад лац. aqua — вада і англ. lung — лёгкае.]
аквала́нг, ‑а,
Апарат для дыхання пад вадою.
[Ад лац. aqua — вада і англ. lung — лёгкае.]
аквалангі́ст, ‑а,
Плывец, які карыстаецца аквалангам.
аквалангі́стка, ‑і,
аквамары́н, ‑у,
Каштоўны камень сінявата-зялёнай або блакітнай афарбоўкі, разнавіднасць берылу.
[Ад лац. aqua marina — марская вада.]
аквамары́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да аквамарыну.
2. Колеру аквамарыну.
аквана́ўт, ‑а,
Даследчык мора, які праводзіць назіранні пад вадой.
аквана́ўтка, ‑і,
аквана́ўтыка, ‑і,
[Ад лац. aqua — вада і грэч. nautes — які плавае.]
аквапла́н, ‑а,
Невялікі спартыўны плыт, які служыць для слізгацення спартсмена па вадзе на буксіры за самаходнымі суднамі.
[Ад лац. aqua — вада і planum — плоскасць.]
аква́рыум, ‑а,
1. Штучны вадаём або шкляная пасудзіна для ўтрымання і гадоўлі рыб, водных жывёл і раслін.
2. Збудаванне, спецыяльная ўстанова для вывучэння і дэманстрацыі водных жывёл і раслін.
[Лац. aquarium.]