акт, ‑а, М акце, м.
1. Разавае выяўленне чалавечай дзейнасці; учынак, падзея. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з Усходняй — важны гістарычны акт. Агрэсіўны акт. Тэрарыстычны акт. □ Смельчакі, якія, зняўшы паставых, укралі Віцю.., завяршылі яшчэ адзін акт сапраўднай дружбы. Брыль.
2. Афіцыйны дакумент; пратакол, запіс аб якім‑н. юрыдычным факце. Дзяржаўны акт на вечнае карыстанне зямлёй. Абвінаваўчы акт. Скласці акт. Старадаўнія акты і граматы.
3. Закончаная частка драматычнага твора або спектакля. Камедыя ў трох актах.
•••
Акты грамадзянскай стану — запісы спецыяльнымі органамі фактаў нараджэння, смерці, шлюбу і пад.
[Лац. actus.]
акта́ва, ‑ы, ж.
1. Спец. Восьмая ступень гамы, а таксама інтэрвал паміж бліжэйшымі аднайменнымі гукамі рознай вышыні.
2. Вельмі нізкі бас.
3. Спец. Васьмірадковая страфа, у якой першыя шэсць радкоў аб’яднаны дзвюма перакрыжаванымі рыфмамі, а два апошнія — сумежнай рыфмай.
[Лац. octava — восьмая.]
а́ктавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да акта (у 2 знач.). Актавыя запісы.
•••
Актавая зала гл. зала.
акта́эдр, ‑а, м.
Спец. Цела, абмежаванае васьмю правільнымі трохвугольнікамі; васьміграннік.
[Ад грэч. oktō — восем і hedra — аснова, паверхня, старана.]
актуалізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Зрабіць (рабіць) больш актуальным.
актуаліза́цыя, ‑і, ж.
Паварот да найбольш важнага, адпавядаючага патрабаванням сучаснасці. Актуалізацыя навукова-даследчай праблематыкі.
актуа́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць актуальнага; адпаведнасць запатрабаванням сучаснасці. Актуальнасць тэмы. Страціць актуальнасць.
актуа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі важны для данага моманту; такі, які адпавядае сучаснаму, надзённы. Актуальнае пытанне. □ Пляханаў ухітрыўся трактаваць гэту тэму [анархізм і сацыялізм], зусім абышоўшы самае актуальнае, злабадзённае і палітычна найбольш істотнае ў барацьбе супраць анархізму, іменна адносіны рэвалюцыі да дзяржавы і пытанне аб дзяржаве наогул! Ленін.
2. Спец. Які сапраўды існуе, праяўляецца; проціл. патэнцыяльны. Актуальная кіслотнасць.
[Лац. actualis.]
актывава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. актываваць.