Народны паэт-імправізатар і спявак у некаторых народаў Азіі (казахаў, кіргізаў і інш.). Ляці, мая песня, ляці і спявай, Суседа-акына як след прывітай.Купала.
акы́ш, выкл.
Выкрык, якім адпуджваюць курэй, птушак. — Акыш! — раптам пачуўся ў сенцах грозны бас дзядзькі Антося.Брыль.— Акыш, каб цябе! — закрычаў дзед на жураўля.Разанаў.