Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акмеі́зм, ‑у, м.

Мадэрнісцкая плынь у рускай літаратуры, якая ўзнікла ў 1912–1913 гг. і адстойвала прынцыпы «чыстага мастацтва», індывідуалізм.

[Ад грэч. akme — вяршыня.]

акмеі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік акмеізму.

акмеі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да акмеіст.

акмеі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да акмеізму.