Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і акі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да акінуць.

акі́нутасць, ‑і, ж.

Уласцівасць акінутага.

акі́нуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад акінуць.

2. у знач. прым. Пакінуты без увагі, клопату, догляду. Збуцвелы асунуўся вугал Стагодняй акінутай хаты. І свет мой абведзены кругам Акенцаў падслепаватых. Вітка. Жарнавік ідзе праз вялікі Вайткевічаў сад — недагледжаны, абветраны, акінуты сад. Пестрак.

акі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Перастаць займацца кім‑, чым‑н., пакінуць каго‑, што‑н. без увагі, догляду; закінуць, кінуць. [Яначка:] Скрыўдзіў нас бог: здароўе ў мяне адабраў, ёй вочы засланіў. І людзі нас акінулі. Крапіва.

•••

Акінуць вокам (вачыма) — агледзець каго‑, што‑н., глянуць на каго‑, што‑н.

Як вокам акінуць, не акінуць вокам — пра мноства каго‑, чаго‑н., пра вялікую прастору і пад.

акіркава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Абкалоць, апрацаваць кіркай. Акіркаваць мёрзлы грунт.

акірко́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. акіркоўваць — акіркаваць.

акірко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да акіркаваць.

акірко́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. акіркаваць.

акісле́нне, ‑я, н.

Рэакцыя, пры якой адбываецца злучэнне якога‑н. рэчыва з кіслародам. Акісленне металаў. Акісленне арганічных рэчываў. Рэакцыя акіслення.

акі́слены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад акісліць.