акружэнне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акружаць — акружыць.

2. Становішча, пры якім хто‑, што‑н. знаходзіцца ў кальцы варожых войск. Трапіць у акружэнне. ▪ Ішлі байцы, якія выбраліся з нямецкага акружэння. Чорны.

3. Навакольныя абставіны, умовы існавання каго‑, чаго‑н. Геаграфічнае акружэнне. Капіталістычнае акружэнне. // Акружаючыя людзі, асяроддзе, у якім знаходзіцца хто‑н. Благое акружэнне. Уплыў акружэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)