Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

астраме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел астраноміі, які займаецца вызначэннем бачнага месцазнаходжання нябесных цел і вымярэннем часу.

[Ад грэч. astron — зорка і metreo — мераю.]

астранавіга́цыя, ‑і, ж.

Раздзел астраноміі, прысвечаны вызначэнню становішча і курсу карабля ці самалёта па нябесных свяцілах.

астранамі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да астраноміі. Астранамічная абсерваторыя. Астранамічныя назіранні. Астранамічная гадзіна.

•••

Астранамічныя лічбы гл. лічба.

астрана́ўт, ‑а, М ‑ўце, м.

Спецыяліст у галіне астранаўтыкі; тое што і касманаўт.

астрана́ўтыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Навука аб палёце лятальных апаратаў у сусветнай прасторы. Інстытут астранаўтыкі.

[Ад грэч. astron — зорка і nautes — мараплавец.]

астранаўты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да астранаўтыкі. Астранаўтычны кангрэс.

астрано́м, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне астраноміі.

астрано́мія, ‑і, ж.

Навука пра нябесныя целы і сістэмы нябесных цел, іх паходжанне, будову, законы руху, хімічны састаў.

[Грэч. astron — зорка і nomos — закон.]

астраўля́нін, ‑а, м.

Жыхар вострава.

астраўля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да астраўлянін.