Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэцыма́льны, ‑ая, ‑ае.

Дзесятковы.

•••

Дэцымальная вага гл. вага.

Дэцымальная сістэма класіфікацыі гл. сістэма.

[Лац. decimalis.]

дэцыме́тр, ‑а, м.

Адзінка даўжыні, роўная адной дзесятай долі метра.

дэцэнтралізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да дэцэнтралізаваць.

дэцэнтралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) дэцэнтралізацыю. Дэцэнтралізаваць кіраўніцтва.

дэцэнтраліза́цыя, ‑і, ж.

1. Сістэма кіравання, пры якой частка функцый цэнтральнай улады пераходзіць да мясцовых органаў самакіравання.

2. Адмена або аслабленне цэнтралізацыі.

дэшыфрава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да дэшыфраваць.

дэшыфрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Разабраць (разбіраць) напісанае шыфрам, тайнопісам або невядомым алфавітам; расшыфраваць (расшыфроўваць).

[Ад фр. déchiffrer.]

дэшыфро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дэшыфраваць.

дээскала́цыя, ‑і, ж.

Звужэнне маштабаў, змяншэнне, паслабленне чаго‑н.; спыненне эскалацыі. Дээскалацыя вайны.

дэ-фа́кта, прысл.

Кніжн. Фактычна, сапраўды; проціл. дэ-юрэ. — Мы, як кажуць дыпламаты, нарэшце прызналі адзін аднаго дэ-факта. Шамякін.

[Лац. de facto.]