Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

астравы́,

гл. востраў.

а́стравы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да астры.

астрагеало́гія, ‑і, ж.

Раздзел геалогіі, які займаецца вывучэннем будовы планет.

астракі́зм, ‑у, м.

1. У Старажытнай Грэцыі — выгнанне небяспечных для дзяржавы грамадзян, што вырашалася шляхам тайнага галасавання чарапкамі, на якіх пісалася імя выгнанніка.

2. перан. Выгнанне, ганенне.

[Грэч. ostrakisnos, ад ostrakon — чарапок.]

астралагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да астралогіі. Астралагічныя прадказанні.

астралі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

1. Шкляны сплаў чырвонага колеру.

2. Род выбуховага рэчыва.

астрало́гія, ‑і, ж.

Ілжывае вучэнне аб уплыве нябесных свяціл на зямныя падзеі і жыццё людзей (як і ў старажытнасць займаецца прадказаннем будучага па размяшчэнні нябесных свяціл).

[Грэч. astron — зорка і logos — вучэнне.]

астра́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Зорны. Астральны свет.

астраля́бія, ‑і, ж.

Вугламерны інструмент, які даўней выкарыстоўваўся для вызначэння становішча нябесных цел, пазней пры здымцы планаў мясцовасці; цяпер заменены тэадалітам.

[Грэч. astron — зорка і labein — узяць.]

астраметры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст у галіне астраметрыі.

астраметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да астраметрыі. Астраметрычныя работы. Астраметрычныя назіранні.