Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сістэматызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Прывесці (прыводзяць) у сістэму (у 1, 2, знач.). Трэба дакументы сістэматызаваць, нарабіць ім рэестры, каб было добра відаць, што, адкуль і куды ідзе. Скрыган. [Вольга:] — Лёня мне кажа: у цябе, маўляў, ёсць здольнасць сістэматызаваць і аналізаваць факты. Савіцкі.

сістэматыза́тар, ‑а, м.

Асоба, якая займаецца сістэматызацыяй чаго‑н.

сістэматыза́цыя, ‑і, ж.

Прывядзенне чаго‑н. у сістэму (у 1, 2 знач.). Сістэматызацыя назіранняў. Сістэматызацыя раслін.

[Фр. systematisation ад грэч. systēma, systēmatos — злучэнне.]

сістэма́тык, ‑а, ж.

1. Чалавек, які што‑н. сістэматызуе.

2. Спецыяліст у галіне сістэматыкі (у 2 знач.).

сістэма́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Спец. Групоўка, класіфікацыя прадметаў, з’яў. Сістэматыка ізатопаў.

2. Навука аб размеркаванні жывёлін і раслін па класіфікацыйных трупах (відах, родах і пад.). Сістэматыка раслін. Сістэматыка птушак.

сістэматы́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сістэматычнага; наяўнасць сістэмы ў чым‑н., паслядоўнасць, планамернасць. Сістэматычнасць у рабоце. Сістэматычнасць і правільнасць запісаў у дзённіках. Сістэматычнасць у занятках.

сістэматы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтварае пэўную сістэму; пабудаваны паводле пэўнага плана. Сістэматычнае апісанне. Сістэматычны каталог. // Які заснаваны на пэўнай сістэме; строга паслядоўны, планамерны. Сістэматычныя заняткі па замежнай мове. □ Выхадзец з сацыяльных нізоў, чалавек, пазбаўлены магчымасці атрымаць сістэматычную адукацыю, [Купала] змог узняцца да вяршынь класічнай мастацкай думкі. Ярош.

2. Пастаянны, рэгулярны. Сістэматычнае павышэнне жыццёвага ўзроўню працоўных. Сістэматычнае наведванне заняткаў па фізкультуры. □ Аднак, калі трохі абціхла шуміха вакол гэтай справы, Таня і Вера наладзілі сістэматычную перапіску з Надзяй. Машара.

3. Які мае адносіны да сістэматыкі (у 2 знач.). Від — гэта ніжэйшая сістэматычная адзінка сучаснай класіфікацыі.

сістэ́мнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сістэмнага.

сістэ́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сістэмы, з’яўляецца сістэмай. Сістэмны падыход. Сістэмны характар мовы. □ Марфалагічныя запазычанні менш сістэмныя і сустракаюцца радзей, чым фанетычныя. Гіст. бел. літ. мовы.

сіт, ‑у, М сіце, м.

Адна- і шматгадовая травяністая расліна сямейства сітавых.