сіндыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе;
Аб’яднаць (аб’ядноўваць) у сіндыкат (у 1 знач.).
сіндыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе;
Аб’яднаць (аб’ядноўваць) у сіндыкат (у 1 знач.).
сіндыкалі́зм, ‑у,
Дробнабуржуазная апартуністычная плынь у рабочым руху канца 19 — пачатку 20 стст., прыхільнікі якой адмаўлялі неабходнасць класавай барацьбы пралетарыяту, стварэння пралетарскай дзяржавы і разглядалі эканамічную барацьбу як адзіны шлях да сацыялізму.
[Фр. syndicalisme.]
сіндыкалі́ст, ‑а,
Прыхільнік сіндыкалізму.
сіндыкалі́стка, ‑і,
сіндыкалі́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сіндыкалізму, сіндыкалістаў.
сіндыка́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сіндыката (у 2 знач.).
сіндыка́т, ‑а,
1. Адна з форм капіталістычных манаполій, аб’яднанне прадпрыемцаў, якое бярэ на сябе ажыццяўленне ўсёй камерцыйнай дзейнасці (вызначэнне цэн, збыт прадукцыі і пад.) пры захаванні вытворчай і юрыдычнай самастойнасці кожнага з яго прадпрыемстваў.
2. Назва прафесіянальных саюзаў у Францыі і некаторых іншых краінах.
3. У СССР на пачатку нэпу — аб’яднанне трэстаў пэўнай галіны прамысловасць якое вяло планавую закупку і збыт прадукцыі.
[Фр. syndicat ад грэч. syndikos — які дзейнічае сумесна.]
сіндыка́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сіндыката (у 1 знач.).
сіндыка́цкі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і сіндыкатны.
сіндэсмалагі́чны, ‑ая, ‑ае.