сімптаматы́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць сімптаматычнага.
сімптаматы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. У медыцыне — які накіраваны па ліквідацыю асобных сімптомаў хваробы, але не вылечвае захворвання поўнасцю. Сімптаматычнае лячэнне.
2. Кніжн. Які з’яўляецца сімптомам (у 2 знач.) чаго‑н.; паказальны ў якіх‑н. адносінах. Зварот да, рэальных жыццёвых фактаў быў з’явай глыбока сімптаматычнай і заканамернай. «Полымя». Багдановіч звяртаў увагу на дзве сімптаматычныя з’явы — на сувязь першых спроб усіх паэтаў, разбуджаных 1905 годам, з традыцыямі Багушэвіча і на працэс нараджэння адметных паэтычных індывідуальнасцей. Лойка.
сімпто́м, ‑у, м.
1. Характэрнае праяўленне або знешняя прыкмета якой‑н. хваробы. Сімптомы захворвання.
2. Кніжн. Знешняя прыкмета чаго‑н. Сімптомы гаспадарчага крызісу. □ [Касманаўты:] «Чаму ўзарваліся рухавікі? Першыя сімптомы непаладак у іх з’явіліся, калі мы ледзь увайшлі ў магнітнае поле планеты». Шыцік.
[Ад грэч. symptōma — супадзенне, прыкмета.]
сімулява́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. сімуляваць.
сімулява́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сімуляваць.
сімулява́цца, ‑люецца; незак.
Зал. да сімуляваць.
сімулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., што і без дап.
1. Прытварыцца (прытварацца) хворым. Расказаў сам Сербаноўскі: — Вам, гэта павінна быць цікава, Кірыла Васільевіч. Знішчыўшы дакументы на Дымара, .. [здраднік] сімуляваў прыступ эпілепсіі. Упаў на вуліцы ўвечары. Шамякін.
2. Стварыць (ствараць) ілжывае ўяўленне аб чым‑н. Андрэй пайшоў з райкома з нейкім цяжкім асадкам у душы: .. падтрымаў сімулянта, чалавека, які хаваў хлеб ад дзяржавы і сімуляваў голад. Лобан.
[Ад лац. simulare.]
сімуля́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Чалавек, які сімулюе што‑н., прытвараецца. [Максім:] — Доктар гаворыць, што мы сімулянты і нам пара за працу брацца. Не трэба дарэмна прычыняць іншым клопаты. Машара.
[Ад лац. simulans, simulantis.]
сімуля́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да сімулянт.
сімуля́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сімулянта, сімулянткі, уласцівы ім. Сімулянцкія, паводзіны.