Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лігні́тны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да лігніту. Лігнітны вугаль.

ліграі́н, ‑у, м.

Спец. Адзін з гаручых прадуктаў перагонкі нафты.

[Фр. ligroine.]

ліграі́навы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да ліграіну. // Які ўтрымлівае ліграін. Ліграінавы растваральнік.

лідзі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. лідзіраваць.

лідзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Заняць (займаць) становішча лідэра (у 2 знач.). Лідзіраваць у гонках.

лідзі́руючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад лідзіраваць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які становіцца першым, які лідзіруе. У лідзіруючай групе другой зоны ідуць пяць каманд. «Звязда».

3. Дзеепрысл. незак. ад лідзіраваць.

лі́дэр, ‑а, м.

1. Кіраўнік палітычнай партыі, грамадска-палітычнай арганізацыі і пад. Лідэры парламенцкіх фракцый.

2. Той, хто ідзе першым у якім‑н. спаборніцтва.

3. Спец. Назва лёгкага крэйсера ці эскадранага мінаносца ў кільватэрнай калоне.

[Ад англ. leader — вядучы, кіраўнік.]

лі́дэрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лідэра (у 1, 2 знач.).

лі́дэрства, ‑а, н.

Становішча, абавязкі лідэра (у 1, 2 знач.). // Першынство ў чым‑н. Барацьба за лідэрства ў турніры.

лізаблю́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Разм. Прыслужнік, падліза. [Дзямян:] — Людзі ўслед [леснікам] крычалі: «Панскія найміты, лізаблюды!» Пестрак.