куга́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Аднакр. да кугакаць.
кугі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Ствараць гукі, падобныя на «ку-гі», «ку-гі». Дзятва гойсала, кугікала і круцілася ля вогнішча. Каваль.
кугуа́р, ‑а, м.
Жывёліна сямейства кашэчых, якая водзіцца ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы; пума.
[З мовы перуанск. індзейцаў.]
куда́хтанне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. кудахтаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Кудахтанне курэй.
куда́хтаць, ‑хчу, ‑хчаш, ‑хча; незак.
Ствараць гукі, падобныя на «куд-кудах» (пра курэй). Па ферме кудахталі куры, пеўні адзін перад другім выхваляліся сваімі галасамі. Даніленка. // перан. Крыкліва гаварыць, расказваць. — Ну годзе кудахтаць на ўсю вуліцу.., — агрызнуўся паліцэйскі і, падштурхнуўшы Джыавані, загадаў яму: — Пайшлі! Лынькоў.
кудзе́лісты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Падобны на кудзелю; лахматы, пушысты. Кудзелістыя валасы. Кудзелістая барада. / Пра дым, туман, хмары і пад. З ракі пацягнула вільготнай свежасцю, ветрык разарваў пасму туману і кудзелістыя абрыўкі яго пагнаў на луг. Хадкевіч.
кудзе́ліцца, ‑ліцца; незак.
Разм. Станавіцца падобным на кудзелю. Праходзіў ваяўнічы настрой пана Зыгмунта. Абвісалі і кудзеліліся вусы, нязграбнымі рабіліся рудыя халяўкі. Лынькоў. На месяц наплываюць доўгія белыя палосы, Іх нешта валачэ з захаду на ўвесь край неба. Над хатай яны кудзеляцца, расплываюцца, як белыя гусі на віры. Пташнікаў.
кудзе́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.
Разм. Рабіць падобным на кудзелю. Цягнуліся з комінаў слупы дыму. Праўда, вецер збіваў іх часам, прыгінаў да стрэх, кудзеліў. Лынькоў.
кудзе́льны, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з кудзелі. [Дзядзька] ляжаў на драўляным ложку, пад старой кудзельнай коўдрай. Брыль.
кудзе́ля, ‑і, ж.
Валакно лёну, канапель, апрацаванае для прыгатавання пражы. Прасці кудзелю. □ На лаве стаяць тры прасніцы. Дзве з кудзеляю, адна з воўнаю. Чорны. // Ачоскі лёну, пянькі. Сядзелі за прасніцамі жанкі, прадучы кужаль і кудзелю. Васілевіч.