астралагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да астралогіі.
астралагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да астралогіі.
астралі́т, ‑у,
1. Шкляны сплаў чырвонага колеру.
2. Род выбуховага рэчыва.
астрало́гія, ‑і,
Ілжывае вучэнне аб уплыве нябесных свяціл на зямныя падзеі і жыццё людзей (як і ў старажытнасць займаецца прадказаннем будучага па размяшчэнні нябесных свяціл).
[Грэч. astron — зорка і logos — вучэнне.]
астра́льны, ‑ая, ‑ае.
астраля́бія, ‑і,
Вугламерны інструмент, які даўней выкарыстоўваўся для вызначэння становішча нябесных цел, пазней пры здымцы планаў мясцовасці; цяпер заменены тэадалітам.
[Грэч. astron — зорка і labein — узяць.]
астраметры́ст, ‑а,
Спецыяліст у галіне астраметрыі.
астраметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да астраметрыі.
астраме́трыя, ‑і,
Раздзел астраноміі, які займаецца вызначэннем бачнага месцазнаходжання нябесных цел і вымярэннем часу.
[Ад грэч. astron — зорка і metreo — мераю.]
астранавіга́цыя, ‑і,
Раздзел астраноміі, прысвечаны вызначэнню становішча і курсу карабля ці самалёта па нябесных свяцілах.
астранамі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да астраноміі.
•••