асмя́глы, ‑ая, ‑ае.
Які страціў звычайную вільготнасць; перасохлы. Па дарозе сустракаліся вёскі і ля хат, часам у глыбока задуме, шчыльна сцяўшы асмяглыя вусны мацяркі-сялянкі з дзецьмі. Галавач. Асмяглая, знявечаная зямля чакала людскіх рук. «Работніца і сялянка». // Прывялы ад гарачыні (аб раслінах). Б’юць фашыстаў нашы батальёны, Курчыцца асмяглая трава. Смагаровіч.
асмя́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Страціў звычайную вільготнасць; перасохнуць. // Прывянуць ад гарачыні (аб раслінах).
асмяле́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў смелым, пасмялеў, набраўся адвагі. Вінцэсь, як у першы раз, сядзеў поруч з Таняй і, асмялелы ад лішніх чарак, абяцаўся к восені зноў прыехаць у Бярэзнікі. Навуменка.
асмяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць смелым, пасмялець, набрацца адвагі. Хлопцу супакоіліся, асмялелі і адчувалі сябе значна лепш, як у цёмным небяспечным лесе. Маўр. І Андрэйка, пачуўшы голас чалавека, асмялеў. Кавалёў.
асмяя́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. асмяяць.
асмяя́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад асмяяць.
асмяя́ць, асмяю, асмяеш, асмяе; асмяём, асмеяце; зак., каго-што.
Тое, што і абсмяяць.