асалаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць расслабленым, санлівым у выніку зморанасці або ап’янення; атупець. Калачык разы тры зацягнуўся дымам, асалавеў, пасядзеў некалькі хвілін, абапёршыся на стол, тады падсунуўся да Алеся, зашаптаў ціхенька, сочачы вачамі за Арынай. Чарнышэвіч.
асалапе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Разгубіцца, збянтэжыцца, страціць здольнасць разумець. Зелянюк на момант асалапеў, але зараз жа ўзяў сябе ў рукі. Зарэцкі. Агей стаяў утрупянелы і не ведаў, што яму падумаць. — Што асалапеў? — крыкнулі недзе зверху. Крапіва.
асало́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Вышэйшая ступень задавальнення, адчування прыемнага. Перайсці ж уброд раку летам — адна асалода. Колас. Сейбіт меў асалоду — Жыта слаўна ўрадзіла! Броўка. Бародка ўзяў са скрыначкі на стале папяросу і моўчкі закурыў, з асалодай зацягнуўся і зажмурыўся, нібы раптам прыдумаў сродак, як абараніцца ад нечаканай навалы. Шамякін.
асамбле́я, ‑і, ж.
1. Агульны сход членаў якой‑н. міжнароднай арганізацыі. Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
2. Уст. Баль, вечар з забавамі ў эпоху Пятра І.
[Фр. assemblée.]
асана́нс, ‑у, м.
Паўтарэнне ў вершы аднолькавых або падобных галосных гукаў; недакладная рыфма, у якой супадаюць толькі націскныя галосныя гукі.
[Фр. assonance.]
асана́нсны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да асанансу. Асанансныя рыфмы.
аса́нна, ‑ы, ж.
У выразе: спяваць асанну гл. спяваць.
[Стараж.-яўр. hasanna! — Слава!]
асарамаці́цца, ‑мачуся, ‑мацішся, ‑маціцца; зак.
Разм. Асарамаціць сябе.
асарамаці́ць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; зак., каго.
Разм. Паставіць каго‑н. у становішча, якое прымушае адчуць сорам, няёмкасць. Андрушка ўзяў з рук у Мацвея плуг. Яму цяпер было страшна асарамаціць сябе перад Мацвеем. Лобан.
асаро́міцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.
Зрабіўшы непрыгожы ўчынак, трапіць у няёмкае становішча; асароміць сябе. Я ніколі яшчэ нікому не пісаў пісем. Мне і хацелася гэта зрабіць, і баяўся, каб не асароміцца перад цёткай Марыляй. Якімовіч.