Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

архі́дныя, ‑ых.

Сямейства аднадольных шматгадовых травяністых раслін, да якіх адносяцца архідэі, ятрышнік і пад.

архідыя́кан, ‑а, м.

Старшы дыякан пры мітрапаліце.

архідэ́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да архідэі.

архідэ́я, ‑і, ж.

Шматгадовая травяністая трапічная расліна сямейства архідных з духмянымі кветкамі дзівоснай формы і разнастайнай афарбоўкі. // Кветка гэтай расліны.

[Ад грэч. orchidion — ядро, ядзерца.]

архіепі́скап, ‑а, м.

Духоўнае званне, сярэдняе паміж епіскапам і мітрапалітам, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул; старшы епіскан; архібіскуп.

[Грэч. archieposkopos.]

архіепі́скапскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да архіепіскапа.

архімандры́т, ‑а, М ‑рыце, м.

Вышэйшае духоўнае званне для манахаў, тытул ігумена, а таксама асоба, якая носіць гэта званне.

[Грэч. archi — галоўны і mandra — манастыр.]

архімандры́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да архімандрыта.

архіпа́стыр, ‑а, м.

Старадаўняе пачцівае званне вышэйшых чыноў духавенства: епіскапа, мітрапаліта, патрыярха; старшы пастыр.

архіпа́стырскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да архіпастыра.