Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

араме́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да арамейцаў. Арамейская культура.

араме́йцы, ‑яў; адз. арамеец, ‑мейца, м.; арамейка, ‑і, ДМ ‑мейцы; мн. арамейкі, ‑меек; ж.

Гіст. Плямёны, якія гаварылі на мовах семітычнай сістэмы, вядомыя ў старажытныя часы ў Сірыі і Месапатаміі.

арангута́н, ‑а, м.

Буйная чалавекападобная малпа з жорсткай рыжай поўсцю, якая жыве па астравах Суматра і Калімантан.

[Малайск. orang-utan.]

арандава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. арандаваць.

арандава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад арандаваць.

арандава́цца, ‑дуецца; незак.

Зал. да арандаваць.

арандава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., што.

Узяць (браць) у арэнду. Першыя часы побыту дома Лабановіч хадзіў па полі, што яны арандавалі ад скарбу, аглядаў засевы збожжа. Колас. Дзед арандаваў старую сялянскую хатку з гародам для бульбы. Бядуля.

аранда́тар, ‑а, м.

Той, хто арандуе якую‑н. нерухомую маёмасць.

аранда́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да арандатара.

аранда́тарства, ‑а, н.

Дзейнасць арандатара.