аспрэ́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. аспрэчваць — аспрэчыць.
аспрэ́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да аспрэчваць.
аспрэ́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да аспрэчыць.
2. што. Імкнуцца дасягнуць чаго‑н. спаборніцтвам. Аспрэчваць першае месца на спаборніцтвах.
аспрэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Выступіць у спрэчках з абвяржэннем чыіх‑н. думак, сцверджанняў; даказаць у спрэчцы памылковасць, беспадстаўнасць чаго‑н.
астава́цца, астаюся, астаешся, астаецца; астаёмся, астаяцеся.
Незак. да астацца.
асталёўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да асталявацца.
астало́п, ‑а, м.
Разм. лаянк. Дурань, ёлупень; бесталковы. Іванок зняважліва трасе галавою. — Я буду пытацца ў гэтага валасатага асталопа! — Пабойся бога, сынок! Што ты гаворыш! Ён жа [бацюшка] служка, божы. Колас.
асталява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.
Пасяліцца, асесці. Адным словам, жыхарства гэтай вёскі выяўляла сабою праўдзівых дзяцей лесу, якія як бы зусім яшчэ нядаўна асталяваліся тут і толькі што пераходзілі ад аднае формы жыцця да другой. Колас. // Уладкавацца на працу, кватэру і пад. Назаўтра к вечару ён [Сашка] ужо асталяваўся і на працы і на кватэры, так што к дванаццаці гадзінам ночы быў ужо вольны. Чорны. // Размясціцца, спыніцца. Незадаволеныя, мы пачалі аглядвацца і перамаўляцца, ці не лепш асталявацца ў якім-небудзь гумне. Марціновіч. // перан. З’явіўшыся, замацавацца. Ад нараджэння ў нутры маім вечным госцем асталявалася гультайства. Пальчэўскі. На хмурных дарогах надоўга асталявалася восень. Чорны.
аста́нкі, ‑аў; адз. няма.
Цела нябожчыка; прах. Радзіма — гэта і той курганок зямлі, дзе ляжаць астанкі бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Сачанка.
аста́нне, ‑я, н.
Тое, што і развітанне. Прасілі на астанні перадаць паклон Маскве. Броўка. [Храпавіцкі:] — Э, давайце ўжо на астанні па чарцы.. на дарогу. Мурашка.