арыштава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад арыштаваць.
2. у знач. наз. арыштава́ны, ‑ага, м.; арыштава́ная, ‑ай, ж. Той (тая), хто знаходзіцца пад арыштам.
арыштава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
1. Пазбавіць каго‑н. волі з узяццем пад варту. Панура ступаючы па свежым, яшчэ не рыпучым снезе,.. [хлопчык] думаў, за што гэта фашысты арыштавалі маму. Кулакоўскі.
2. Накласці арышт на што‑н., забараніць распараджацца чым‑н.
арышта́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Уст. Той, хто пазбаўлены волі, знаходзіцца пад вартай.
•••
Пагаварыць сорак бочак арыштантаў гл. пагаварыць.
арышта́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Уст. Жан. да арыштант.
арышта́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Уст.
1. Які мае адносіны да арыштанта. Арыштанцкі халат. Арыштанцкія роты, камеры.
2. у знач. наз. арышта́нцкая, ‑ай, ж. Памяшканне для кароткачасовага ўтрымання арыштантаў. Сядзець у арыштанцкай.
а́рыштны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да арышту (у 1 знач.).
арышто́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да арыштоўваць.
арышто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да арыштаваць.
а́рыя, ‑і, ж.
1. Вакальны твор для аднаго голасу (звычайна састаўная частка оперы, араторыі і пад.).
2. Інструментальная музычная п’еса пеўчага характару.
[Іт. aria.]
арэа́л, ‑а, м.
Спец. Вобласць натуральнага пашырэння якога‑н. прадмета, з’явы. Арэал распаўсюджання пшаніцы.
[Ад лац. area — плошча, прастора.]