арыёза,
Невялікая лірычная арыя, якая чаргуецца з рэчытатывам.
[Іт. arioso.]
арыёза,
Невялікая лірычная арыя, якая чаргуецца з рэчытатывам.
[Іт. arioso.]
ары́йка,
ары́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да арыйцаў.
ары́йцы, ‑аў;
1. Народы і плямёны, што гаварылі на індаіранскіх мовах, у адрозненне ад суседніх заваяваных імі народаў. У буржуазнай этнаграфіі і антрапалогіі — назва індыйцаў, іранцаў і іншых народаў, якія гавораць на мовах усходняй групы індаеўрапейскіх моў, перанесена пазней на ўсе народы, якія размаўляюць на індаеўрапейскіх мовах.
2. У расісцкай нямецкай літаратуры — прадстаўнік «вышэйшай», нямецкай расы.
[Ад санскр. arya — высакароднага.]
ары́к, ‑а,
У Сярэдняй Азіі — абвадняльная канава.
[Цюрк.]
арыстакра́т, ‑а,
Той, хто належыць да арыстакратыі (у 1 знач.).
арыстакра́тка, ‑і,
арыстакраты́зм, ‑у,
Уласцівая арыстакратам манера паводзін, знешняя вытанчанасць.
арыстакраты́чнасць, ‑і,
Уласцівасць арыстакратычнага.
арыстакраты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да арыстакратыі (у 1 знач.).
2. Уласцівы арыстакрату; вытанчаны.
3. Які характарызуецца пануючай роляй арыстакратыі.