курку́мавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да куркумы. Куркумавы корань.
курлы́канне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. курлыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Ланцужкі жураўлёў віднеліся ў небе, і адтуль чулася сумнае курлыканне. Чарнышэвіч.
курлы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Ствараць гукі, падобныя на «курлы» (пра жураўлёў). Не спяшаючыся цякла Біць, а ў высокім сінім небе журботна курлыкалі журавы. Навуменка. // Пераймаць крык жураўля.
курлы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да курлыкаць.
ку́рна,
1. Прысл. да курны.
2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць дыму, копаці дзе‑н., на чым‑н. На сцены [Богут] Глянуў — курна, чорна. Колас.
ку́рніца, ‑ы, ж.
Уст. Курная хата. У сярэдзіне хата нагадвала даўнейшую курніцу. Зарэцкі.
курно́сы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Кароткі і задзёрты (пра нос). Здаецца, і нос у яе быў раней курносы. Цяпер ён выцягнуўся. Сабаленка.
2. З кароткім і задзёртым носам. Курносае дзіця. □ Яшчэ маці не купіла Чаравічак — ходзіць босай, Яшчэ добра не аджыла Ад вяснушак твар курносы. Танк. / у знач. наз. курно́сы, ‑ага, м.; курно́сая, ‑ай, ж. — А ты, Курносая, падрастай, а то яшчэ так і застанешся недаросткам. Асіпенка.
курну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Зацягнуцца дымам адзін раз; трохі пакурыць. — Эх, братцы! Курнуць бы, Эх, курнуць! Колас.
ку́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ацяпляецца, абаграваецца печкай без коміна. Курная хата. Курная лазня. // Закураны, задымлены. А хто ж Марына і Даніла? Як апынуліся яны У хатцы кінутай, панылай, Дзе сцены курныя адны? Колас.
2. Які вылучае многа дыму, копаці. Курны корч. Курная галавешка. □ Казалі, добра ў адзіноце Пабыць хоць некалькі гадзін, Але ў глушы, пры курным кноце Не доўга выседзіш адзін. Грахоўскі.
курня́ўканне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. курняўкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.